Навошта рэкламаваць джынсавае адзенне ў Інтэрнэце?

Стратэгіі вытворцаў джынсаў скіраваныя на гуртовага пакупніка:
  1. Здабыццё заказу на прадукцыю адзення для гандлёвай сеткі,
    якая прадае джынсы ў розніцу пад уласным брэндам.

  2. Рэклама накіраваная на шматмарачныя магазіны - з мэтай увядзення
    ў продаж пад брэндам вытворцы, джынсаў пашытых паводле яго ўзору.

  3. Франшыза - заснаванне магазінаў з адзежай адной маркі.
    У гэтым выпадку, рэклама мае на мэце пераканаць прадпрымальніка,
    што яму трэба:
    - заплаціць за ліцэнзію,
    - купіць першую партыю тавару,
    - заплаціць за абсталяванне прыбранае лагатыпам вытворцы джынсаў.
Стратэгіі накіраваныя на рознічных пакупнікоў:
  1. Будаванне свядомасці маркі.
    Вартасць маркі - гэта вера народа, што джынсы трэба купіць.

    Разумная, рацыянальная аргументацыя ў дадзеным выпадку цалкам
    непрыдатная.
    Пакупнік толькі нудзіцца.


    Трэба іначай:
    - Выкарыстоўваць вобразныя і слоўныя асацыяцыі.
    - Складаць забаўныя выслоўі і слоганы.
    - Звяртацца да сучасных сацыякультурных узораў.
    Найлепш няправільных, бо яны заўсёды лепей запамінаюцца
    і прыцягваюць увагу.
    - Шматразова тое самае паўтараць, ды ў розных кантэкстах так,
    каб не абрыдла глядачу.
    Тады ён прызнае інфармацыю бясспрэчнай.

  2. Падтрымка продажы ва ўласнай, рознічнай гандлёвай сетцы вытворцы.
    У гэтым выпадку, рэклама скіраваная да карыстальніка джынсаў - спажыўца.
    Мэта спажыўца - патраціць грошы хутка і без ніякага намагання.
    Яму патрэбныя дзьве інфармацыі:

    Дзе найбліжэйшы магазін?
    Блізкасць да магазіна - гэта важная дэталь, калі ісці па пакупкі.

    На што я магу грошы патраціць?
    Трэба паказаць рысункі джынсавых штаноў (*.png)
    або фатаграфіі (*.jpg)


    Графічнае ўяўленне тавару пасля камп’ютэрнай апрацоўкі выглядае лепш,
    чым тавар ў магазіне на стэлажы.
    Таму лепш, каб ужо перад экранам манітора спажывец вырашыў купіць.

+48 22-664-66-87,   jeanswear@jeanswear.pl